Кубак Свабоды чарговы раз выйграла каманда журналістаў (БАЖ)



У Менску прайшоў 22-гі розыгрыш Кубка Свабоды імя Генадзя Карпенкі па футболе. Традыцыйна ў жніўні каманды палітычных партый, рухаў і арганізацый збіраюцца на турнір, прысвечаны Дню прыняцця дэкларацыі аб незалежнасці.

У гэтым годзе пазмагацца за трафей сабраліся дружыны партый БНФ, АГП і  БСДП, Руху „За Свабоду”, Беларускага руху і каманада Беларускай асацыяцыі журналістаў, якія і сталі пераможцамі другі год запар. Гаворыць старшыня асацыіцыі Андрэй Бастунец:

– БАЖ другі раз запар выйграў у барацьбе з АГП. І ў мінулым годзе, і ў гэтым годзе. У нас быў фактычна фінал – апошняя гульня з гэтай камандай. Пашчасціла два разы нам. А так, дарэчы, мы часцей за ўсіх валодалі гэтым кубкам за ўсю яе гісторыю. І гэта цудоўна, што турнір вось ужо столькі гадоў адбываецца і столькі гадоў ён звязаны з імем Генадзя Карпенкі. Гэта насамрэч турнір за Свабоду.

Кубак Свабоды праводзіцца з сярэдзіны 90-х гадоў. Генадзь Карпенка быў актыўным яго ўдзельнікам. Пасля яго раптоўнай смерці ў 1999 годзе гэты турнір стаў насіць яго імя.

Андрэй Панямонаў, Беларуускае Радыё Рацыя