Латвія прапанавала IIHF правесці ўсе гульні ЧС-2021 у Рызе
Латвійская хакейная асацыяцыя зрабіла прапанову Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) аб правядзенні ўсіх матчаў чэмпіянату свету 2021 года ў Рызе. Пра гэта ТАСС паведаміў прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель.
Турнір запланаваны ў Менску і Рызе з 21 мая па 6 чэрвеня. Раней розныя еўрапейскія грамадскія арганізацыі заклікалі IIHF перанесці чэмпіянат свету 2021 года з Менску з-за напружанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі. „Мы атрымалі прапанову ад Латвіі. Яны сказалі, што гатовыя прыняць 16 каманд на дзвюх арэнах у Рызе”, – сказаў Фазель.
Канчатковае рашэнне аб правядзенні сусветнага першынства 2021 года павінна быць прынятае ў канцы студзеня.
Фота: © Сяргей Савасцьянаў/ТАСС