Латвія выйграла бронзу хакейнага чэмпіянату свету

Латвія ўпершыню ў гісторыі выйграла бронзу чэмпіянату свету па хакеі. Дружына балтыйскай краіны перамагла дружыну ЗША ў матчы за 3-е месца. Сустрэча праходзіла ў фінскім горадзе Тамперэ і завяршылася з лікам 4:3 у авертайме. Напомнім, што ў паўфінале каманда ЗША таксама ў авертайме прайграла Германіі, а Латвія прапусціла ў фінал Канаду.
