Лепшы ў ракета-мадэльным спорце
Гарадзенца Аляксандра Ліпая прызналі лепшым у ракета-мадэльным спорце па выніках мінулага сезону. Узнагароджанне прайшло ў Менску ў будынку штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Тут адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў спартовага сезона 2014-га году ў ДАСААФ. Упершыню ў гісторыі абароннага таварыства адначасова адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, лепшых спартоўцаў па ўсіх відах спорту.
Кажа Аляксандр Ліпай:
– У зале алімпійскай славы праходзіла ўзнагароджанне лепшых спартоўцаў па тэхнічных відах спорту. І я ў ліку ўзнагроджанных – лепшы спартоўца па ракета-мадэльным спорце ў краіне. Уручылі каштоўны падарунак, грашовую прэмію і падзяку ад міністра спорту.
Аляксандр Ліпай – майстар спорту міжнароднага класу, срэбраны прызёр чэмпіянату свету 2014-га году, пераможца Кубка свету ды чэмпіён Рэспублікі Беларусь. Як кажа спартовец, узнагароды абавязваюць да яшчэ большых поспехаў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота t-styl.info