Ліга чэмпіёнаў: „Чэлсі” адсеяўся
Вызначыліся яшчэ два чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў – імі сталі мюнхенская „Баварыя” і ПСЖ.
У матчы ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў у Мюнхене на стадыёне «Альянц-Арэна» «Баварыя» з лікам 7:0 разграміла крыўдзіцеля барысаўскага БАТЭ данецкі «Шахтар». Госці ўжо на 3-й хвіліне хвіліне засталіся ўдзесяцёх: Аляксандр Кучар парушыў правілы ў штрафной і атрымаў чырвоную картку. Пенальці рэалізаваў Томас Мюлер. На 34-й хвіліне мюнхенцы падвоілі лік, дзякуючы дакладнаму ўдару Жэрома Баатэнга. У пачатку другога тайма Франк Рыберы зрабіў лік 3:0, а праз тры хвіліны Мюлер аформіў дубль. На 63-й хвіліне гаспадары забілі свой пяты мяч у гэтай гульні: на гэты раз адзначыўся Бадштубер. На 75-й хвіліне шосты раз капітуляваць «гарнякоў» прымусіў Роберт Левандоўскі. Канчатковы вынік на 87-й хвіліне ўсталяваў Марыё Гётцэ. Нагадаем, што першая гульня завяршылася нулявой нічыёй.
ПСЖ згуляў на выездзе ўнічыю з лонданскім «Чэлсі» 2:2. Асноўны час сустрэчы завяршыўся з лікам 1:1. На 81-й хвіліне Гары Кэхіл вывеў «Чэлсі» наперад, на што госці адказалі голам Давіда Луіса, нядаўняга гульца менавіта лонданцаў, на 86-й хвіліне. У авертайме Эдэн Азар вярнуў перавагу сваёй камандзе, рэалізаваўшы пенальці, аднак Цьяга Сілва зраўняў лік. Матч у Парыжы завяршыўся з лікам 1:1, і па правілу выязнога гола ўдзел у турніры працягне «ПСЖ». Адзначым, што парыжане з 31-й хвіліны гулялі ў меншасці пасля выдалення Златана Ібрагімавіча.
Yauheni Ivin, Беларускае Радыё Рацыя