Ліга чэмпіёнаў: новыя ўдзельнікі плэй-оф
Футбалісты лонданскага „Арсенала” датэрмінова забяспечылі сабе пуцёўку ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, перамогшы ў пятым туры групавога раўнда дортмундскую «Барусію». Сустрэча групы D на «Эмірэйц» ў сталіцы Англіі завяршылася з лікам 2:0. У складзе «кананіраў» галы забілі Санаго і Санчас. У іншым матчы гэтага квартэта «Андэрлехт» на сваім полі выйграў у «Галатасарая» – 2:0, дубль аформіў Мбемба. Такім чынам, бельгійцы гарантавалі сабе ўдзел у плэй-оф Лігі Еўропы.
Футбалісты «Манака» нанеслі паразу «Баеру» у групе C – 1:0. Адзіны гол на 72-й хвіліне забіў Лукас Окампас. «Манака» набраў восем ачкоў і зрушыў з другога радка «Зеніт», які перамог «Бенфіку» дзякуючы голу Дані. У пецярбургскага клуба на бал менш. У заключным матчы гэтыя каманды разыграюць паміж сабой другую пуцёўку ў плэй-оф турніру. Раней выхад з групы сабе гарантаваў «Баер», які набраў дзевяць ачкоў. «Бенфіка» з чатырма баламі завяршае выступы ў еўракубках у бягучым сезоне.
У матчы групы A у Мадрыдзе «Атлетыка» разграміў з лікам 4:0 «Алімпіякас». Хет-трык у складзе «матраснікаў» аформіў Марыё Манджукіч, а яшчэ адзін мяч забіў Рауль Гарсія. Гэтая перамога дазволіла іспанскай камандзе набраць 12 ачкоў і кваліфікавацца ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. «Ювентус» у гасцях перамог «Мальмё» з лікам 2:0. Забітымі мячамі адзначыліся Фернанда Льёрэнтэ і Карлас Тэвес. «Ювентусу» для выхаду ў плэй-оф будзе дастаткова ўзяць адно ачко ў хатняй гульні з «Атлетыка».
У групе B «Рэал» наведаўся ў госці да швайцарскага «Базэля». Адзіным голым стаў мяч Крышціяну Раналду, які ён запісаў на свой рахунак на 35-й хвіліне. У другім матчы паміж «Лудагорацам» і «Ліверпулем» зафіксавана нічыя 2:2. Акрамя «Рэала», які выйшаў у наступны раўнд, шанцы на плэй-оф захоўваюць астатнія каманды групы B – у іх па чытыры ачкі.
Беларускае Радыё Рацыя