Ліга чэмпіёнаў: „засуха” у Мадрыдзе



Увечары 14 красавіка прайшлі першыя чвэрцьфінальныя паядынкі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У цэнтры ўвагі кантыненту было найперш мадрыдскае дэрбі. Фіналісты мінулага розыгрышу – „Атлетыка” і „Рэал” не парадавалі заўзятараў галамі. Хоць у канцоўцы „матраснікі” былі блізкія да поспеху. У выніку ж – 0:0.

У іншым паядынку дня турынскі „Ювентус” прымаў на сваім полі „Манака”. У другім тайме „старая сіньёра” забіла мяч з досыць спрэчнага пенальці, які было даручана выканаць Артура Відалю.  Манегаскі маглі адыграцца пасля стрэлу Дзімітра Бербатава, але ім забракла шчасця. У выніку мінімальная вікторыя апенінцаў – 1:0.

Беларускае Радыё Рацыя