Ліга Еўропы: “Дынама” перамагло, “Шахцёр” прайграў
Два беларускія клубы правялі ў чацвер першыя матчы накаўт-раўнду футбольнай Лігі Еўропы. Менскае “Дынама” на “Барысаў-арэне” парадавала сваіх заўзятараў – каманда Уладзіміра Жураўля перамагла партугальскі “Насьёнал” – 2:0. Сустрэча праходзіла пад праліўным дажджом. Лік на 44-й хвіліне з пенальці адкрыў Ігар Стасевіч. А на 55-й серб Неманья Нікаліч падвоіў перавагу бела-блакітных. Далей менчукі адбіваліся ад атакаў супернікаў. Салігорскі “Шахцёр” хоць і саступіў у выніку ў Эйндховене мясцоваму ПСВ – 0:1, вельмі годна прадстаўляў краіну. Адзіны мяч быў прапушчаны салігорцамі на 59-й хвіліне – вызначыўся Адам Махер. Перад матчамі ў адказ шанцы дынамаўцаў выглядаюць досыць важкімі. “Шахцёр” жа таксама яшчэ пазмагаецца з тытулаваным клубам з Нідэрляндаў. Беларускае Радыё Рацыя