Ліга Еўропы: італійска-расейскія двубоі



У розыгрышы футбольнай Лігі Еўропы прайшлі першыя матчы стадыі 1/8 фіналу. У дзвюх парах за выхад далей спрачаюцца італійска-расейскія спаборнікі. У першым паядынку “Напалі” упэўнена разабраўся з маскоўскім “Дынамам” – 3:1. Лік вельмі хутка адкрылі госці – пасля падавання корнера вызначыўся Кевін Кураньі. Пасля забівалі толькі неапалітанцы. Хет-трык запісаў на свой рахунак аргенцінскі форвард Гансала Ігуаін. Па вельмі падобным сцэнары разгортваліся падзеі ў паядынку нямецкага “Вольфсбурга” і міланскага “Інтэра” з Італіі – 3:1. Тут таксама хутка забілі госці, але пасля “ваўкі” на чале з сваім лідарам бельгійцам Кевінам дэ Брэйне парадавалі сваіх заўзятараў.

Пецярбургскі “Зеніт” здолеў выйграць на сваім полі ў італійскага “Тарына” – 2:0 і цяпер мае добрыя шанцы на выхад у чвэрцьфінал. Украінскі днепрапятроўскі “Дняпро” перамог амстэрдамскі “Аякс” – 1:0. Гол на рахунку Рамана Зазулі. Астатнія сустрэчы завяршыліся так: “Бруге” (Бельгія) – “Бешыкташ” (Стамбул, Турцыя) – 2:1. “Эвертан” (Ліверпуль, Англія) – “Дынама” (Кіеў, Україна) – 2:1. “Вільярэал” (Іспанія) – “Севілья” (Іспанія) – 1:3. “Фіярэнціна” (Фларэнцыя, Італія) – “Рома” (Італія) – 1:1.

Уладзімір Хільмановіч/Uladzimir Khilmanovich, Беларускае Радыё Рацыя