Ліга Еўропы: першыя чвэрцьфінальныя матчы
Кіеўскае «Дынама» не змагло абыграць «Фіярэнціну» ў першай чвэрцьфінальнай гульні футбольнай Лігі Еўропы. Падначаленыя Сяргея Раброва згулялі ўнічыю на сваім полі з лікам 1:1. «Фіялкі» сышлі ад паразы, дзякуючы голу Бабакары ў кампенсаваны час. Бельгійскі «Бруге» і ўкраінскі «Днепр» таксама згулялі ўнічыю, але безголавую – 0:0. Футбалісты «Севільі» святкавалі валявую перамогу над «Зенітам» – 2:1. Санкт-пецярбургская каманда выйшла наперад на 29-й хвіліне намаганнямі Аляксандра Разанцава. Аднавіць парытэт гаспадарам дапамог Карлас Бака. “Севілья” мела вялікую перавагу і ўрэшце перамогу іспанцам прынёс дакладны ўдар Дэніса Суарэса на 87-й хвіліне. «Напалі» досыць нечакана разграміў «Вольфсбург» у гасцях 4:1. Неапалітанцы надзвычай удала дзеілі на контратаках, а іх капітан – славак Марэк Гамшык аформіў дубль.
Беларускае Радыё Рацыя