Ліга Еўропы: украінскі „Дніпро” працягвае змаганне



Днепрапятроўскі „Дніпро” з Украіны згуляў унічыю з італійскім „Напалі” у першым паўфінальным матчы футбольнай Лігі Еўропы. Сустрэча, якая прайшла ў Неапалі  завяршылася з лікам 1:1. Лік быў адкрыты ў першым тайме: на 50-й хвіліне вызначыўся паўабаронца неапалітанцаў Давід Лопес. Іспанец дакладна прабіў галавой пасля падачы з кутавога. Украінцы адыграліся на 80-й хвіліне дзякуючы голу нападніка Яўгена Селязнёва. Форвард у дотык замкнуў перадачу Арцёма Фядэцкага і ўсталяваў канчатковы лік. Паралельна ў Іспаніі быў згуляны іншы паўфінальны матч – паміж „Севільяй” і „Фіярэнцінай”. Сустрэча завяршылася з лікам 3:0, у складзе „Севільі” двойчы забіў Алекс Відаль, яшчэ адзін гол у актыве Кевіна Гамэйро. Матчы ў адказ пройдуць 14 траўня ў Кіеве і Фларэнцыі адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя