Ліга канферэнцый, кваліфікацыя, 3-і раунд: „Нёман” сыграе з „Цэле” ў першым матчы
Сёння «Нёман» згуляе са славенскім «Цэле» ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі канферэнцый. Старт паядынку – у 21:00. Матч пройдзе на арэне „Стожыцы” ў Любляне. Хатні стадыён славенцаў „Здэжэле” не атрымаў спецыяльнай катэгорыі УЕФА для правядзення спаборніцтваў такога ўзроўню.
«Бенфіка» ў дзявяты раз выйграла Суперкубак Партугаліі
«Бенфіка» стала дзевяціразовым уладальнікам Суперкубка Партугаліі.
У матчы за першы трафей сезона «арлы» з лікам 2:0 перамаглі «Порту». Галамі адзначыліся Анхель Дзі Марыя (першы гол аргенцінца пасля вяртання) і Петар Муса. Абодва ўзяцці брамы адбыліся ў сярэдзіне другога тайма. Ужо ў кампенсаваны час Вендэрсан Галена скараціў адставанне, але пасля прагляду ВАР арбітр адмяніў гол з-за гульні рукой. У канцы матчу «Порту» апынуўся ў меншасці з-за выдалення Пепэ. Па колькасці перамог у Суперкубку «Бенфіка» дагнала «Спортынг» — зараз у абодвух лісабонскіх клубаў па 9 перамог. Рэкардсменам застаецца «Порту», на рахунку якога 23 трафеі.
«Баварыя» дамовілася з «Тотэнхэмам» аб пераходзе Кейна. Цяпер рашэнне за гульцом
«Баварыя» дасягнула пагаднення з «Тотэнхэмам» аб пераходзе форварда Хары Кейна, паведаміў журналіст The Athletic Дэвід Арнштэйн у сваім твітары. Пазначана, што англійскі клуб пагадзіўся прадаць гульца. Сума трансферу – больш за 100 мільёнаў еўра. Цяпер здзелка залежыць ад самога футбаліста. Нападнік схіляўся да таго, каб застацца, але зараз павінен прыняць рашэнне. Раней паведамлялася, што Кейн хоча вызначыцца з будучыняй да канца тыдня і не зменіць клуб, калі пераход не адбудзецца да старту сезона ў АПЛ на гэтым тыдні.
Наступным летам у Хары заканчваецца кантракт з «Тотэнхэмам».
Вячаслаў Андрушчанка лідзіруе ў табліцы бамбардзіраў Кубка Салея пасля трох тураў
У Кубку Салея прайшлі тры туры. У топ-3 толькі гульцы „Юнацтва”.
Табліцу бамбардзіраў узначальвае форвард „Юнацтва” Вячаслаў Андрушчанка. На рахунку нападніка 7 (2+5) балаў. У топ-3 уваходзяць яшчэ два хакеісты „Юнацтва”, у якіх па 6 балаў: нападаючыя Павел Шчарбакоў (3+3) і Станіслаў Кучкін (2+4). ⚠️На чацвёртым месцы абаронца „Металурга” Ягор Старкоў. У гульца абароны пяць галоў – ён лідэр снайперскай гонкі, адзначае афіцыйны сайт ФХБ.
Еўра-Азіяцкі Кубак Дружбы пройдзе ў Гродне з 16 па 19 жніўня
Еўраазіяцкі Кубак Дружбы з удзелам найлепшых клубаў Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана пройдзе ў Гродне з 16 па 19 жніўня. У фінальным раўндзе згуляюць чэмпіёны беларускай Экстралігі і Усерасійскай хакейнай лігі, другая пара фіналістаў вызначыцца па выніках папярэдняга этапу паміж срэбранымі прызёрамі Экстралігі, ВХЛ, а таксама чэмпіёна Казахстана і найлепшай каманды Узбекістана, якая, дарэчы, заняла другое месца ў чэмпіянаце Казахстана. У першым этапе, які адбудзецца ў Гародні з 16 па 19 жніўня 2023 года, у ім прымуць удзел «Нёман», «Сокал» Краснаярск, «Намад» Астана і «Хума» Ташкент.
Беларускае Радыё Рацыя
