Ліга нацый. Казахстан-Беларусь-1:2
Футбольная зборная Беларусі пасля стартавай паразы ад каманды Албаніі ў Лізе нацый 0:2, 7 верасня змагла рэабілітавацца і перамагла ў гасцях дружыну Казахстану – 2:1.
Усе асноўныя падзеі гульні разгарнуліся ў другім тайме. На 53-й хвіліне матчу выдатныя дзеянні Ігара Стасевіча прывялі да выніковага „замыкання” Максіма Бардачова. Так беларусы выйшлі наперад. Але пасьля двойчы няўдала гуляў брамнік зборнай Беларусі Аляксандр Гутар – другая яго памылка прывяла да голу ў адказ.
Казахстанцы вярнулі „падарунак” гасцям на 86-й хвіліне, няўдала выкінуўшы аўт – выйшаўшы на замену Віталь Лісаковіч тэхнічна абыграў галкіпера і забіў пераможны мяч.
Наступны паядынак у Лізе нацый Беларусь згуляе на выездзе з камандай Літвы.
Беларускае Радыё Рацыя