Ліга нацый – удалае лёсаванне для Беларусі



Беларусі пашанцавала пры першай жараб’ёўцы першага розыгрышу Лігі нацый УЕФА. З лёгкай рукі Аляксандра Глеба, які браў удзел у лёсаванні, што прайшло ў швайцарскай Лазане, супернікі трапіліся не сама мацнейшыя з нашага аўтсайдарскага „кошыка”.

Зборная Беларусі ў выніку трапіла ў групу D2 – яна будзе змагацца з камандамі Люксембургу, Малдовы і Сан-Марына. Шэсць матчаў пройдуць з 6 верасня па 20 лістапада 2018 года. Пераможца адборавага турніру атрымае месца ў дывізіёне вышэй – С.

З Люксембургам і Малдовай Беларусь гуляла шмат разоў з пераменным поспехам, з дружынай Сан-Марына – ніколі.

Беларускае Радыё Рацыя