«Liqui Moly» не будзе спансаваць ЧС-2021, калі ён будзе праходзіць у Беларусі
Нямецкая кампанія Liqui Moly адмовілася быць спонсарам хакейнага Чэмпіянату свету-2021, калі ён пройдзе ў Беларусі.
Пра гэта кампанія паведаміла ў сваім Instagram: „Бягучая сітуацыя ў Беларусі, а таксама палітыка ўрада, абыходжанне з дэманстрантамі і відавочныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі глыбока супярэчаць перакананнях і каштоўнасцям Liqui Moli”.
Нагадаем, што раней ад спонсарства адмовіліся чэшскі аўтавытворца Škoda і нямецкая кампанія Nivea.
Беларускае Радыё Рацыя
