Ліцэнзіі на ўдзел у ВЛ чэмпіянату Беларусі па футболе атрымалі 12 клубаў



Ліцэнзіі на ўдзел у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе атрымалі 12 клубаў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.

Сёння ў Доме футбола адбылося пасяджэнне камітэта па клубным ліцэнзаванні, на якім былі разгледжаны заяўкі каманд на ліцэнзіі ўдзелу ў мацнейшым дывізіёне сезона 2018 года. Камітэт прыняў рашэнне аб выдачы дазволаў наступным футбольным клубам: БАТЭ (Барысаў), „Віцебск”, „Гомель”, „Дынама-Брэст”, „Дынама-Мінск”, „Іслач” (Менскі раён), „Прамень” (Менск), „Мінск”, „Нёман” (Гародня), „Смалявічы”, „Тарпеда-Мінск”, „Шахцёр” (Салігорск).

Разгляд заявак магілёўскага „Дняпра”, „Гарадзеі”, „Слуцка” і „Тарпеда-БелАЗ” перанесены на 14 сакавіка ў сувязі з правядзеннем у перыяд з 12 па 14 сакавіка 2018 года атэстацыі трэнераў гэтых футбольных клубаў для прадаўжэння тэрміну дзеяння трэнерскіх ліцэнзій УЕФА.

Як адзначылі ў Беларускай федэрацыі футбола, аб клубе „Крумкачы” будзе зроблена асобная афіцыйная заява.

belta.by