Літва – Беларусь – 28:30
Гандбольная дружына Беларусі ў напружаным змаганні здолела ўсё ж дамагчыся вікторыі над зборнай Літвы – 30:28. Сустрэча праходзіла ў горадзе Шаўляй. Гэта быў другі адборавы матч беларусаў у еўракваліфікацыі 2016. У першым паядынку дома Беларусь не змагла адолець Боснію і Герцагавіну – 25:25.
Пасля першага тайму сустрэчы з літоўцамі была нічыя 13:13 і толькі ў другой палове падначаленым Юрыя Шаўцова ўдалося сур’ёзна выйсці наперад. Але канцоўка была звыш напружанай – толькі за 20 секунд да сірэны Дзмітрый Нікуленкаў закінуў мяч, які зняў усе пытанні. Найбольш выніковымі ў складзе Беларусі сталі Барыс Пухоўскі – 8 галоў, Сяргей Шыловіч – 6 і Дзяніс Рутэнка – 5.
Фінальны турнір гандбольнага Еўра пройдзе ў Польшчы. На яго трапяць па 2 лепшыя дружыны з кожнай адборавай групы.
Беларускае Радыё Рацыя