Ліянель Месі ажаніўся
Форвард «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянель Месі ў пятніцу, 30 чэрвеня, ажаніўся з Антанелай Ракуца ў іх родным горадзе Расарыа, паведаміў тэлеканал Todo Noticias.
На вяселле былі запрошаныя 260 гасцей. У Расарыа прыбылі гульцы «Барселоны» Неймар, Луіс Суарэс і Жэрар Піке са сваёй нявестай — калумбійскай спявачкай Шакірай, а таксама Карлес Пуёль, Серхіа Агуэра, Гансала Ігуаін.
На свяце таксама прысутнічалі двое сыноў пары. Адносіны Ліянеля Месі з Антанелай Ракуца цягнуцца ўжо больш за 10 гадоў.
З нагоды ўрачыстасці ў горадзе былі зробленыя дадатковыя меры бяспекі: былі задзейнічаны больш за 300 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Гатэль, у якім праходзіла цырымонія, знаходзіўся пад аховай прыватнай фірмы.
[Not a valid template]
Фота tn.com.ar
