„Ложа прэсы”: Віктар Ганчарэнка пакіне ЦСКА пасля заканчэння сезона



Па дадзеных телеграм-канала „Ложа прэсы”, беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка пакіне ЦСКА. Кантракт дзейнічае да заканчэння сезона і падоўжаны не будзе.

Клуб шукае новага галоўнага трэнера, пры гэтым асноўнага кандыдата на гэтую пасаду пакуль няма. Сыход беларускага спецыяліста не варта звязваць з тым, што ў ЦСКА змяніўся ўладальнік, так як кіраўніцтва па факце засталося ранейшым.

Аднак, генеральны дырэктар ЦСКА Раман Бабаеў адпрэчыў інфармацыю пра тое, што клуб не падоўжыць кантракт з галоўным трэнерам каманды беларусам Віктарам Ганчарэнка.

Гандбалісты „Барселоны”, „ПСЖ”, „Веспрама” і „Кіля” згуляюць у „фінале чатырох” Лігі чэмпіёнаў

Матчы 1/8 фіналу і чвэрцьфіналы мужчынскай гандбольнай Лігі чэмпіёнаў адменены ў сувязі з пандэміяй. Такое рашэнне прыняў выканкам Еўрапейскай федэрацыі гандбола (ЕГФ). Уладальнікамі пуцёвак у „Фінал чатырох” сталі па дзве лепшыя каманды папярэдніх груп А і В – іспанская „Барселона”, французскі „Пары Сен-Жэрмен”, нямецкі „Кіль” і венгерскі „Веспрам”. Вырашальны этап галоўнага клубнага турніру Старога Свету плануецца правесці 28-29 снежня ў нямецкім Кёльне. Што тычыцца розыгрышаў Кубка ЕГФ і Кубка выкліку, то яны завершаны датэрмінова без выяўлення пераможцаў.

Этап Францыі Гран-пры „Формулы-1” адменены з-за пандэміі каронавіруса

„Формула-1” абвясціла пра тое, Гран-пры Францыі не адбудзецца ў гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса. Гонка ў Ле-Кастэла была прызначаная на 28 чэрвеня, аднак раней прэзідэнт краіны Эмануэль Макрон паведаміў пра забарону на правядзенне масавых мерапрыемстваў як мінімум да сярэдзіны ліпеня. Да гэтага з-за пандэміі былі адменены або адкладзеныя дзевяць стартавых Гран-пры 2020 года. Такім чынам, на дадзены момант першай гонкай сезону значыцца этап у Аўстрыі 5 ліпеня, паведамляе сайт „Формулы-1”.

Чэмпіянат Украіны можа аднавіцца 13-14 чэрвеня

Калі сітуацыя з каронавірусам ва Украіне пойдзе без нечаканых сцэнарыяў, футбол зможа вярнуцца на стадыёны ўжо ў сярэдзіне чэрвеня. Асноўнай датай аднаўлення сезона ва Украіне з’яўляецца 13-14 чэрвеня. Пры такім раскладзе ў канцы траўня клубы пачнуць трэніравальны працэс. Пакінутыя дзевяць тураў будуць праведзеныя да сярэдзіны ліпеня.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pressball.by