Лукашэнка ўзнагародзіў біятланістак ордэнамі „За асабістую мужнасць”
Пераможцы эстафеты па біятлону на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар’я Домрачава ўзнагароджаны ордэнамі „За асабістую мужнасць”.
Адпаведнае рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.
Акрамя таго, Надзеі Скардзіне, Ірыне Крыўко, Дзінары Алімбекавай прысвоена ганаровае званне „Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь”.
Лукашэнка павіншаваў беларускіх біятланістак з заваяваннем алімпійскага золата. Беларускія біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар’я Домрачава перамаглі ў эстафетнай гонцы 4х6 км.
Фота people.onliner.by