Лукашэнка збіраецца рэфармаваць беларускі хакей
Сістэма падрыхтоўкі беларускіх хакеістаў мае патрэбу ў рэфармаванні. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазелем.
«Мы вельмі сур’ёзна, што тычыцца канцэпцыі, тактыкі, стратэгіі хакея, прайграем заакіянскім спартоўцам. Нам трэба вельмі сур’ёзна звярнуць увагу на сістэму падрыхтоўкі спартоўцаў, і хакеістаў перш за ўсё, запазычваючы досвед канадцаў і амерыканцаў — яны гуляюць зусім у іншы хакей», — сказаў Лукашэнка.