Лукашэнку забаранілі ўдзельнічаць у мерапрыемствах МАК



Прэзідэнту Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандру Лукашэнку і яго старэйшаму сыну першаму віцэ-прэзідэнту НАК Віктару Лукашэнку часова забаронена ўдзельнічаць у мерапрыемствах Міжнароднага алімпійскага камітэта, уключна з Алімпійскімі гульнямі. Рашэнне пра санкцыі агучыў  на прэс-канферэнцыі прэзідэнт МАК Томас Бах.

«Абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, Алімпійскі камітэт у Беларусі не бароніць належным чынам беларусаў ад палітычнай дыскрымінацыі ўнутры НАК, гэта датычыцца і чальцоў спартовых федэрацый ». – адзначыў Бах. 

Па словах кіраўніка МАК, пераслед спартоўцаў за іх палітычную пазіцыю супярэчыць фундаментальным прынцыпам Алімпійскай хартыі і наносіць шкоду рэпутацыі алімпійскага руху. Як адзначыў прэзідэнт МАК, падобная мера закране і старшыню Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава. Акрамя таго, МАК прыпыняе ўсе плацяжы, якія датычаць будучага ўдзелу беларускіх спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях у Токіо ў 2021 годзе і ў Пекіне ў 2022 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Трибуна