Лукашэнку замяніў Лукашэнка



Аляксандар Лукашэнка, як і прагназавалася, пакінуў пасаду прэзідэнта Нацыянальнага Алімпійскага Камітэту. Гэтую пасаду ён займаў ажно з 1997 года.

Цяпер новым прэзідэнтам НАК Беларусі будзе Віктар Лукашэнка, які дагэтуль займаў пасаду віцэ-прэзідэнта. Адначасна Віктар Лукашэнка з’яўляецца членам Рады бяспекі.

Гэтае прызначэнне было аформлена сёння, 26 лютага, галасаваннем на Алімпійскім сходзе.

Беларускае Радыё Рацыя