Мадрыдскі „Атлетыка” выйграў Лігу Еўропы



Мадрыдскі „Атлетыка” выйграў футбольную Лігу Еўропы. У вырашальным паядынку каманда трэнера Дыега Сімеоне ўпэўнена з лікам 3:0 перамагла марсельскі „Алімпік”.

У сярэдзіне першага тайма Антуан Грызман удала скарыстаўся памылкай абароны марсельцаў і засмуціў сваіх суайчыннікаў. На пачатку другога тайма ён жа аформіў дубль, па-эстэцку даслаўшы мяч у сетку супернікаў. А пад занавес Габі праштампаваў эфектную вікторыю „матраснікаў”. Пры ліку 2:0 у „Алімпіка” быў выдатны момант, але Мітроглу даслаў галавой мяч у штангу. Яшчэ ў першай палове марсельцы страцілі з-за траўмы свайго капітана і лідара Дымітры Паета.

Гэта ўжо трэцяя перамога „Атлетыка” у Лізе Еўропы, раней клуб выйграваў турнір у 2010 і 2012 гадах. Мадрыдцы зараз заваявалі адначасна прамую пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў на наступны сезон.

Беларускае Радыё Рацыя