Мадрыдскі „Рэал” у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў згуляе з амстэрдамскім „Аяксам”
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб’ёўка першага раўнду плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Пераможца трох апошніх розыгрышаў чэмпіёнскай Лігі мадрыдскі „Рэал” у 1/8 фіналу сустрэнецца з галандскім „Аяксам” з Амстэрдама.
Склады астатніх пар:
„Атлетыка „(Мадрыд, Іспанія) – „Ювентус” (Турын, Італія),
„Шальке” (Гельзенкірхен, Германія) – „Манчэстэр Сіці” (Англія),
„Манчэстэр Юнайтэд” (Англія) – „Пары Сен-Жэрмен” (Францыя),
„Тотэнхэм” (Лондан, Англія) – „Барусія” (Дортмунд),
„Рома” (Італія) – „Порту” (Партугалія),
„Ліверпуль” (Англія) – „Баварыя” (Мюнхен, Германія),
„Ліён” (Францыя) – „Барселона” (Іспанія).
Першыя паядынкі за выхад у чвэрцьфінал адбудуцца 12-13 і 19-20 лютага, у адказ – 5-6 і 12-13 сакавіка 2019 года.