Магчымыя супернікі БАТЭ
Сталі ведамыя ўсе патэнцыйныя супернікі барысаўскага БАТЭ ў 4-ым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Чэмпіён Беларусі апынуўся ў ліку сеяных і дакладна не сустрэнеццца з такімі моцнымі клубамі як швайцарскі „Базэль”, шатляндскі „Селтык”, кіпрскі АПАЭЛ, заграбскае „Дынама” з Харватыі.
Наступным супернікам БАТЭ стане каманда з наступнага пераліку: „Астана” (Казахстан), „Скендэрбеу” (Албанія), „Макабі” (Ізраіль), „Партызан” (Сербія), „Мальмё” (Швецыя).
Лёсаванне параў пройдзе 7 жніўня. Сустрэчы пройдуць 18-19 жніўня, а таксама 25-26 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя