Магілёўскі „Дняпро” пакідае вышэйшую лігу



28 тур футбольнага чэмпіянату Беларусі вызначыў няўдачніка, які пакіне вышэйшую лігу. Гэта адзін з старажылаў лігі магілёўскі „Дняпро”. У Менску ўсходнікі разгромна саступілі сталічнаму „Тарпеда” 0:3 і страцілі нават тэарэтычныя шанцы застацца ў мацнейшым дывізіёне.

Голавым дублем у складзе менчукоў вызначыўся івуарыйскі легіянер Седрык Куаджа

У іншым нядзельным матчы жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ” на сваім полі нечакана страціла каштоўныя ачкі ў паядынку з менскім „Праменем” – 0:0. Такім чынам жодзінцы амаль перасталі прэтэндаваць на медалі першынства. 

Становішча ў верхняй частцы турнірнай табліцы зараз такое:

1. БАТЭ – 69 ачкоў

2. „Дынама” (Менск) – 57

3. ФК „Віцебск” – 56

4. „Шахцёр” – 55

5. Тарпеда-БелАЗ – 51

Пры тым БАТЭ і салігорскі „Шахцёр” маюць на адну гульню менш (яны павінны згуляць паміж сабой).

Беларускае Радыё Рацыя