МАК не адхіліць каманду Расеі ад ўдзелу ў алімпіядзе
Міжнародны Алімпійскі Камітэт афіцыйна пацвердзіў, што не будзе адхіляць каманду Расеі ад ўдзелу ў алімпіядзе ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. Гэта стала вядома з прэс-рэлізу МАК сёння, 24 ліпеня. Пры тым МАК пацвердзіў, што рашэнне па допуску расейскіх атлетаў на алімпіяду 2016 году будуць прымаць міжнародныя федэрацыі па асобных відах спорту.
Расейскія спартоўцы, якія раней трапіліся на ўжыванні допінгу, ня будуць дапушчаны да ўдзелу ў Алімпіядзе, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Напомнім, што раней сусветная федэрацыя лёгкай атлетыкі прыняла рашэнне пра недапушчэнне на алімпіяду ўсёй расейскай лёгкаатлетычнай дружыны.
Беларускае Радыё Рацыя