МАК разглядае магчымасць накладання санкцый на НАК Беларусі
Міжнародны алімпійскі камітэт можа накласці санкцыі на Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі з-за палітычных рознагалоссяў паміж шэрагам спартоўцаў і ўладамі краіны, паведамляе прэс-служба МАК.
„З прычыны росту ліку трывожных паведамленняў, якія тычацца спартоўцаў, афіцыйных асоб і спорту ў Беларусі, выканкам МАК вырашыў ініцыяваць афіцыйную працэдуру з мэтай разгляду адпаведных мер або санкцый у дачыненні да НАК Рэспублікі Беларусь”, – гаворыцца ў паведамленні.
„7 кастрычніка выканкам МАК прыняў рашэнне ўзмацніць расследаванне выканання НАК Алімпійскай хартыі. Сітуацыя абмяркоўвалася на пасяджэннях выканкама 23 кастрычніка і 11 лістапада. МАК выказаў сур’ёзную заклапочанасць з нагоды агульнай сітуацыі ў спартыўнай супольнасці Беларусі”, – адзначаецца там жа.
Фота: svaboda.org