Максім Гусцік – бронзавы прызёр чэмпіянату свету!
26-гадовы Максім Гусцік стаў бронзавым медалістам першынства планеты па фрыстайле. У суперфінальную шасцёрку прабілася таксама 22-гадовая Ганна Гуськова, але з-за няўдалага прызямлення яна не змагла пазмагацца за ўзнагароды ў вырашальным раўндзе і заняла выніковае 6-е месца. Кваліфікацыю пераадолелі чацвёра з пяці беларускіх фрыстайлістаў. У мужчын Дзяніс Осіпаў прабіўся ў фінальную стадыю з трэцім вынікам, Максім Гусцік – з восьмым, і толькі Станіслаў Гладчанка ня здолеў пераадолець адборавы раўнд і трапіць у лік 12 лепшых, заняўшы 16-е месца. Для Максіма Гусціка цяперашняя бронза – першы медаль на чэмпіянатах свету. Раней ён знаходзіўся ў цені больш вопытных і знакамітых спартоўцаў нашай каманды. Хоць на п’едэсталы этапаў Кубка свету часам узбіраўся.
Беларускае Радыё Рацыя.