Максім Мірны выйшаў у 1/4 фіналу парнага разраду на турніры ў Кітаі



Беларускі тэнісіст Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд – $666 тыс.).

Сёння ў стартавым матчы беларуска-аўстрыйскі тандэм атрымаў перамогу над кітайскім дуэтам Маа Сінь Гон / Цзэ Чжан – 7:6 (7:5), 6:1. Яшчэ адзін беларус Андрэй Васілеўскі і чылійскі тэнісіст Ханс Падліпнік-Кастылья ў першым раўндзе згуляюць з іншай інтэрнацыянальнай парай – Марсэла Мела (Бразілія) / Аляксандр Звераў (Германія).

На жаночым турніры ва ўзбекскай сталіцы Ташкенце (прызавы фонд – $226 тыс.) беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (119-ы нумар сусветнага рэйтынгу) у паядынку 1/16 фіналу ўпэўнена перайграла расіянку Яўгенію Родзіну (84) – 6:2, 6:2. Саперніцай беларускі ў гульні за выхад у чвэрцьфінал будзе прадстаўніца Германіі Таццяна Марыя (53).

belta.by