Максім Скавыш выкліканы ў зборную клубаў Беларусі на матч з „Уралам”



Пра гэта паведамляе прэс-служба „гарнякоў”. Калектывам будзе кіраваць Дзмітрый Молаш.

Спарынг з камандай Віктара Ганчарэнкі пройдзе на „Барысаў-Арэне” заўтра і пачнецца ў 17.00.

Жаночая зборная Беларусі згуляла ўнічыю з „Зоркай”

Гэта быў другі спарынг каманд у Зеленаградзе. Напярэдадні беларускі перамаглі ў першай гульні з лікам 38:33.

Беларуска Ганна Церах стала чацвёртай у агульным заліку велашматдзёнкі ў Кітаі

У Кітаі завяршылася шматдзённая шашэйная велагонка „Тур вострава Чонгмін” з удзелам беларускіх спартовак, паведамляе БЕЛТА. Удзел у спаборніцтвах узялі тры прадстаўніцы Беларусі, якія выступаюць за кітайскую каманду Li Ning Star Ladies, – Ганна Церах, Ірына Чуянкова і Таісія Насковіч. Перад заключным, трэцім этапам генеральную класіфікацыю ўзначальвала Церах, якая паказала лепшы час на пятнічным этапе. Сёння ў вырашальнай гонцы Ганна фінішавала сёмай, з-за чаго апусцілася ў агульным заліку на выніковае чацвёртае месца. Перамогу на „Туры вострава Чонгмін” святкавала італьянка К’яра Кансоні, якая апярэдзіла беларускую гоншчыцу на 13 секунд. Тым не менш без прызоў у Кітаі Ганна Церах не засталася: беларуска набрала найбольшую колькасць балаў у горным заліку і стала ўладальніцай „гарохавай” майкі.

Дар’я Домрачава перадала музею НАК Беларусі адзін са сваіх першых залатых медалёў

Дар’я Домрачава перадала ў калекцыю выставачнай экспазіцыі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі адзін са сваіх першых медалёў. Музей да Дня маці папоўніўся залатой узнагародай XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы вядомай беларускай біятланісткі, чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі, Героя Беларусі Дар’і Домрачавай, якая сёлета другі раз стала маці. Дар’я Домрачава ўпэўнена, што многім прыхільнікам спорту, школьнікам будзе прыемна ўбачыць яе першы залаты медаль Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Раналду заробіць 260 млн даляраў за сезон – больш за ўсіх сярод футбалістаў, Месі – амаль удвая менш

Амерыканскі фінансава-эканамічны часопіс Forbes падлічыў, колькі заробяць самыя высокааплатныя футбалісты свету ў гэтым сезоне. Увогуле, паводле прагнозаў, 11 самых высокааплатных футбалістаў свету ў гэтым сезоне заробяць 995 мільёнаў даляраў без уліку падаткаў і камісій агентаў, прычым 5 з іх атрымаюць больш за 100 мільёнаў даляраў за гэты перыяд.

Узначаліў рэйтынг з 260 мільёнамі даляраў за год форвард „Аль-Насра” Крышцiяну Раналду. Другі ў спісе Ліянэль Месі з «Інтэр» Маямі заробіць амаль удвая менш – 135 мільёнаў даляраў. У топ-3 таксама трапіў Нэймар з «Аль-Хілаль» – 112 мільёнаў даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя