Максім Варабей заняў 19-е месца ў дэбютнай гонцы
У канадскім Кэнмары мужчынскім спрынтам пачаўся першы з двух заакіянскіх этапаў Кубка свету па біятлоне.
Пераможцам гонкі на 10 км з двума агнявымі рубяжамі стаў лідар агульнага заліку француз Мартэн Фуркад. Другую пазіцыю заняў расеец Антон Шыпуліна, трэцяе месца ў нямецкага біятланіста Сымона Шэмпа.
З квартэта беларускіх біятланістаў лепшым быў Максім Варабей, які ў сваёй дэбютнай гонцы заняў 19-е месца ў выніковым пратаколе. Заліковыя ачкі таксама зарабілі Аляксандр Дарожка, які фінішаваў 21-м, і Дзмітрый Абашаў, які заняў 29-е месца. Віктар Крыўко завяршыў гонку 53-м.
