«Манака» прайграў данецкаму «Шахцёру» у матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
У першым матчы раўнда плэй-оф адбору Лігі чэмпіёнаў «Манака» прайграў данецкаму «Шахцёр». Сустрэча праходзіла на стадыёне «Луі II» і завяршылася з лікам 0:1. На 19-й хвіліне сустрэчы адзіны мяч забіў паўабаронца «Шахцёра» Педрыньё. Бразілец працягнуў мяч у штрафную, абыграўшы некалькіх абаронцаў, і прабіў у ніжні кут. Сустрэча ў адказ пройдзе на стадыёне «Металіст» ў Харкаве 25 жніўня. Пераможца супрацьстаяння выйдзе ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Таксама малдаўскі «Шэрыф» разграміў харвацкае «Дынама» Заграб. Сустрэча праходзіла на стадыёне «Шэрыф» у Ціраспалі і завяршылася з лікам 3:0 – Адама Траорэ аформіў дубль. Нарэшце аўстрыйскі „Рэд Бул” Зальбург на хатняй арэне вырваў перамогу ў дацкага „Брондбю” 2:1.
„Баварыя„ стала ўладальнікам Суперкубка Германіі
У матчы за Суперкубак Германіі дортмундская «Барусія» прымала «Баварыю». Сустрэча прайшла на стадыёне „Сігнал Ідуна Парк» ў Дортмундзе і завяршылася перамогай гасцей з лікам 3:1. На 41-й хвіліне сустрэчы лік адкрыў польскі нападнік «Баварыі» Роберт Левандоўскі. Праз 8 хвілін форвард Томас Мюлер умацаваў перавагу мюнхенскай каманды. Дзейсную перадачу аддаў Левандоўскі. На 64-й хвіліне нападнік дортмундскай «Барусіі» Марка Ройс скараціў адставанне гаспадароў. На 74-й хвіліне Левандоўскі аформіў дубль і ўсталяваў канчатковы лік сустрэчы. Такім чынам, «Баварыя» стала ўладальнікам Суперкубка Германіі. Мюнхенскі клуб з’яўляецца лідэрам па колькасці заваяваных трафеяў – на рахунку «Баварыі» дзевяць такіх тытулаў.
Мінскае „Дынама” падпісала кантракт са шведскім нападнікам Матыяса Тедэнбю
Шведскі нападнік Маціяс Тедэнбю падпісаў кантракт з мінскім хакейным „Дынама”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Пагадненне разлічана на адзін год. Папярэдні сезон форвард гуляў за „Віцязь”. У 54 матчах рэгулярнага чэмпіянату ён закінуў 17 шайбаў і аддаў 18 перадач. На драфце НХЛ у 2008 годзе быў абраны ў першым раўндзе пад агульным нумарам 24 клубам „Нью-Джэрсі”. Усяго ў НХЛ правёў 120 матчаў, у якіх набраў 30 ачкоў.
Арына Сабаленка згуляе з Паўла Бадосай на старце турніру ў Цынцынаці
Суперніцай беларускі Арыны Сабаленкі па першым крузе тэніснага турніру ў Цынцынаці стала іспанка Паула Бадоса. На старце турніру іспанка вырвала перамогу ў харваткі Петры Марціч – 4:6, 6:4, 7:6. Гульня пачнецца сёння ў 17:00 па беларускім часе. Нагадаю, у турніры таксама возьмуць удзел Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч (у парным разрадзе). Турнір у Цынцынаці ставіцца да катэгорыі WTA 1000. Прызавы фонд – 1 835 490 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя
