Магнус Карлсен захаваў шахматную карону



26-гадовы нарвежскі гросмайстар Магнус Карлсен абараніў свой чэмпіёнскі тытул, які ён першы раз заваяваў у 2013 годзе.

Пасля таго як 12 асноўных партый паядынку за карону матча нарвежца супраць Сяргея Каракіна, які прадстаўляе зараз Расею, скончыліся нічыйным лікам 6:6, былі прызначаны чатыры кароткія партыі. Трэцюю з іх, гуляючы чорнымі, Карлсен выйграў. Астатнія тры партыі бліцу скончыліся мірам.

Супернік і равеснік чэмпіёна свету, нараджэнец Сімферопаля, Каракін да 2009 году прадстаўляў Украіну, пасля пераехаў у Расею, а пазней падтрымаў анексію Крыму.

Беларускае Радыё Рацыя