Марадона атрымаў майку берасцейскага „Дынама”



Вядомы аргенцінец Дыега Марадона атрымаў майку берасцейскага „Дынама” на прэс-канферэнцыі ў Абу-Дабі, дзе ён быў прадстаўлены як старшыня праўлення берасцейскага футбольнага клуба, паведамляюць інфармагенцтвы.

Чэмпіён свету-1986 Дыега Марадона расказаў аб тым, што будзе працаваць разам з камандай на стадыёне, даваць „Дынама” ўсё лепшае, каб клуб быў больш канкурэнтаздольным. Ён таксама мае намер працаваць і з юнымі футбалістамі з акадэміі „Дынама”. Марадона лічыць неабходным узмацненне складу „Дынама”. На заканчэнне вялікі футбаліст атрымаў майку „Дынама” пад нумарам 10 і пацалаваў яе.

Аб падпісанні кантракта з вялікім аргенцінскім футбалістам берасцейскае „Дынама” аб’явіла 15 траўня.

belta.by