Марозава і Схофс прайгралі ў 1/8 фіналу парнага разраду турніру ў Токіо
Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і Бібіяна Схофс з Нідэрландаў саступілі ў матчы ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі WTA-500 у Токіа з прызавым фондам 780 тысяч даляраў. Марозава і Схофс за паўтары гадзіны прайгралі ў двух сэтах грэка-мексіканскаму тандэму Дэспіна Папаміхаіл / Фернанда Кантрэрас Гомес – 5:7, 4:6.
Вікторыя Азаранка ўзнялася на 17-е месца ў рэйтынгу ВТА
Беларуска дадала шэсць пазіцый у параўнанні з папярэднім выданнем табліцы. Арына Сабаленка захавала лідэрства, Аляксандра Сасновіч узнялася на 82-е месца з 89-га. Ірына Шымановіч апусцілася са 160-га на 171-е месца.
Шаранговіч адзначыўся асістам у перадсезонным матчы за «Калгары»
«Калгары» разграміў «Ванкувер» у першым перадсезонным матчы – 10:0. У складзе «Калгары» згуляў нападнік Ягор Шаранговіч. Беларус адзначыўся асістам. У матчы таксама прынялі ўдзел Ілля Салаўёў і Даніла Клімовіч. Галкіпер «Ванкувера» Мікіта Талапіла не трапіў у заяўку на матч.
Менскае „Дынама” адправіла Ягора Борыкава і Міраслава Міхалёва ў „Дынама-Шыннік”
Маладыя нападнікі адправіліся ў фарм, які выступае ў МХЛ. Борыкаў дэбютаваў у КХЛ і правёў два матчы. Міхалёў на старце бягучага сезона яшчэ ні разу не згуляў у афіцыйных сустрэчах.
Неймар папрасіў кіраўнікоў «Аль-Хілаля» звольніць галоўнага трэнера Жэзуша
У форварда «Аль-Хілаля» Неймара канфлікт з галоўным трэнерам каманды Жоржэ Жэзушам, паведамляе Sport.es. Па звестках крыніцы, бразілец пасварыўся з трэнерам пасля матчу азіяцкай Лігі чэмпіёнаў супраць «Наўбахара», які завяршыўся з лікам 1:1. На 60-й хвіліне гульні ў бразільца ўзнік канфлікт з адным з гульцоў суперніка. У выніку Неймар штурхнуў яго, а затым ударыў у яго мячом. Арбітр паказаў гульцу жоўтую картку. Пасля матчу Жэзуш папракнуў нападніка за неналежнае стаўленне да працы. Форвард рэзка адказаў трэнеру, а потым папрасіў кіраўнікоў клуба звольніць яго. Пры гэтым, па звестках Sport Italia і арабскіх СМІ, Жэзуша ўжо папярэдзілі, што яго звольняць, калі вынікі не палепшацца. 31-гадовы Неймар правёў 3 матчы за «Аль-Хілаль», у якіх зрабіў 2 асісты.
Беларускае Радыё Рацыя