Масавае атручванне біятланістак на этапе Кубка свету



Масавымі атручваннямі адзначыўся трэці этап Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у славенскай Паклюцы. Ахвярай невядомага вірусу стала практычна ўся беларуская зборная. Напярэдадні гонкі пераследу беларуская біятланістка Надзея Пісарава з’ехала ў лякарню ў Любляну. У дзень старту ў лякарню адправілася і Дар’я Юркевіч. Паводле папярэдніх звестак, у яе дыягнаставалі разрыў слізістай абалонкі страўніка. Лёгкую нямогласць адчула таксама і Надзея Скардзіна. Падчас самой гонкі канадская біятланістка Меган Тандзі страціла прытомнасць і звалілася проста на адным са спускаў трасы. Трэнеры адвялі яе ў медпункт. Ад шпіталізацыі канадка адмовілася. Паведамляецца, што ахвярамі віруснай эпідэміі сталі спартоўцы зборных Беларусі, Аўстрыі ды Канады, якія пражываюць у адным гатэлі. Прычым зборная Аўстрыі захварэла практычна поўным складам. У гэтым жа гатэлі, дарэчы, пражывае і зборная Расеі. Але пра захворванні сярод іх пакуль не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота wrestlingua.com