Маскоўскі ЦСКА выйшаў у чвэрцьфінал Лігі Еўропы



Маскоўскі ЦСКА перамог на выездзе французскі „Ліён” з лікам 3:2 і выйшаў у чвэрцьфінал Лігі Еўропы.

У першай гульні ў Маскве падапечныя беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі ўступілі 0:1, але ў гасцях армейцы намаганнямі Аляксандра Галавіна, Ахмеда Мусы і Понтуса Вернблума забілі тройчы. Дзякуючы большай колькасці мячоў на выездзе ЦСКА выйшаў у 1/4 фіналу.

Упэўнена справіўся з некалі грозным італьянскім „Міланам” лонданскі „Арсенал”. Пасля перамогі ў Італіі 2:0 падапечныя Арсена Венгера дабіліся поспеху на дамашнім газоне. На гол гасцей у выкананні Хакана Чалханаглу на 35-й хвіліне лонданцы адказалі галявым дублем Дэні Уэлбека (39-я і 86-я хвіліны) і дакладным ударам Граніта Джакі (71-я).

Па выніках матчаў 1/8 фіналу ў наступны раўнд прайшлі іспанскі „Атлетыка”, нямецкі „Лейпцыг”, партугальскі „Спортынг”, аўстрыйскі „Зальцбург”, італьянскі „Лацыа”, французскі „Марсэль” і англійскі „Арсенал”.

Саперніка ЦСКА па чвэрцьфінале вызначыць жараб’ёўка, якая пройдзе 16 сакавіка ў швейцарскім Ньёне.

belta.by