Матч адкрыцця футбольнага Еўра-2020 пройдзе ў Рыме, фінал адбудзецца ў Лондане
Матч адкрыцця чэмпіянату Еўропы па футболе 2020 года пройдзе 12 чэрвеня на рымскім стадыёне, а роўна праз месяц, 12 ліпеня, лонданскі стадыён „Уэмблі” прыме вырашальны паядынак 16-га першынства Старога Свету. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні выканкама УЕФА ў швейцарскім Ньёне.
Футбольнае Еўра-2020 упершыню пройдзе не ў адной або дзвюх краінах, як гэта было раней, а адразу ў 12 дзяржавах у сувязі з тым, што ў 2020 годзе УЕФА будзе адзначаць сваё 60-годдзе.
Вось як размеркаваліся горады па групах:
A – Рым і Баку.
B – Санкт-Пецярбург і Капенгаген.
C – Амстэрдам і Бухарэст.
D – Лондан і Глазга.
E – Більбаа і Дублін.
F – Мюнхен і Будапешт.
Жараб’ёўка адборачнага турніру Еўра-2020 пройдзе 2 снежня 2018 года ў ірландскім Дубліне.