Матч гандбольнай ЛЧ „Мяшкоў Брэст” – „Порту” перанесены



Матч Лігі чэмпіёнаў паміж гандбалістамі клуба „Мяшкоў Брэст” і партугальскім „Порту”, які павінен быў адбыцца 24 лютага ў Берасці, перанесены. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце берасцейскай каманды. Гэта звязана з тым, што падчас трэніроўкі галкіпер партугальскага клуба Альфрэда Кіна прыпынілася сэрца. Яму аказалі экстранную медыцынскую дапамогу і даставілі ў цэнтральны шпіталь Порту. У сувязі з гэтым матч з чэмпіёнам Беларусі па ўзгадненні партугальскага боку з Еўрапейскай федэрацыяй гандбола перанесены на нявызначаны тэрмін.

Эдгар Аляхновіч вярнуўся ў берасцейскае „Дынама”

33-гадовы паўабаронца Эдгар Аляхновіч падпісаў кантракт з берасцейскім „Дынама”. Пагадненне разлічана да канца сезона-2021, – паведамляе афіцыйны сайт клуба. Перад падпісаннем кантракту з „Дынама” паўабаронца правёў частку перадсезоннай падрыхтоўкі з камандай, а таксама адыграў 45 хвілін у спарынгу супраць „Валыні”.

Таксама склад „Дынама-Брэст” папоўніў брамнік Міхаіл Казакевіч. Пагадненне 18-гадовага ўраджэнца Жабінкі разлічана на два гады. Мінулы сезон Казакевіч правёў у шэрагах Акадэміі „Дынама-Брэст”, выступаючы таксама за дублюючы склад.

Брыгада арбітраў на чале з Аляксеем Кульбаковым будзе працаваць на матчы Лігі Еўропы „Хофенхайм” – „Молдэ”

Беларуская брыгада арбітраў на чале з Аляксеем Кульбаковым рассудзіць матч у адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж нямецкім „Хофенхаймам” і нарвежскім „Молдэ”, які пройдзе 24 лютага. Першая сустрэча гэтых сапернікаў завяршылася выніковай нічыёй 3:3. Дапамагаць Кульбакову на лініях будуць беларусы Дзмітрый Жук і Алег Маслянка.

Ягор Герасімаў згуляе супраць Эндзі Марэя

У Монпелье (Францыя) пачынаецца турнір АТП 250, дзе ўдзельнічае першая ракетка Беларусі Ягор Герасімаў (N78). На старце спаборніцтваў нашаму суайчынніку выпала сапернічаць з алімпійскім чэмпіёнам Эндзі Марэем з Вялікабрытаніі (121). Сустрэча пачнецца ў 21.00 па беларускім часе.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя