Матч за Суперкубак Беларусі па футболе 2020



Берасцейскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр» разыграюць Суперкубак Беларусі 2020 года па футболе. Удзельнічаюць у ім пераможца чэмпіянату і ўладальнік Кубка Беларусі мінулага сезону адпаведна. Ці здолеюць гарнякі перамагчы футбалістаў з горада над Бугам, якія з’яўляюцца пераможцамі апошніх двух розыгрышаў, стане вядома ўжо ўвечары 4 сакавіка.

Кажа абаронца клубу «Дынама» (Берасце) Аляксандр Паўлавец:

– Усе хочуць, канешне, паўтарыць тое, што адбылося сёлета і прымножыць. Таму будзем працаваць, а канкрэтныя задачы, я думаю, паставіць кіраўніцтва. І там ад гэтага ўжо будзем далей «плясаць».

Розыгрыш Суперкубка Беларусі праводзіцца штогод, пачынаючы з 2010 года. 7 разоў ягоным уладальнікам станавіўся «БАТЭ» (Барысаў), 2 разы «Дынама» (Берасце) і аднойчы футбольны клуб «Гомель». Сёлета трафей разыграюць на стадыёне футбольнага клуба «Менск». Пачатак у 19.30.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: football.by