Маямі: Сабаленка з Мертанс выйшлі ў фінал
Беларуска Арына Сабаленка ў пары з бельгійкай Эліс Мертанс выйшлі ў фінал парнага разраду прадстаўнічага тэніснага турніру ў амерыканскім Маямі.
У паўфінальным паядынку Сабаленка з Мертанс адолелі іншы інтэрнацыянальны дуэт – беларуску Вікторыю Азаранку і аўстралійку Эшлі Барці – 7:6, 7:5. Барці яшчэ выступіць у фінале адзіночнага разраду, а для Азаранкі турнір скончыўся.
Напомнім, што Сабаленка з Мертанс зусім нядаўна выступаюць разам, але ўжо паспелі выйграць у сакавіку турнір у амерыканскім Індыян-Уэлсе.
Беларускае Радыё Рацыя
