Маямі: Вікторыя Азаранка адолела Дамініку Цыбулкаву



У стартавым матчы буйнага тэніснага турніру ў амерыканскім Маямі беларуска Вікторыя Азаранка (на сёння 46-ы нумар WTA) перамагла славачку Дамініку Цыбулкаву (35-ю ракетку свету). 

Сустрэча выдалася даволі напружанай і завяршылася вікторыяй Азаранкі ў трох сетах – 6:2, 3:6, 6:4. Вырашальнае ачко беларуска ўзяла на падачы суперніцы, рэалізаваўшы першы ж матч-бол.

Сёння на корт выйдзе яшчэ адна прадстаўніца Беларусі – Вера Лапко пазмагаецца з больш рэйтынгавай францужанкай Алізэ Карнэ.

Беларускае Радыё Рацыя