„МАЗ-Спортаўта» пакуль у дзясятцы лепшых
«Дакар 2018.»: беларуская каманда „МАЗ-СПОРТаўта» пакуль трымаецца ў дзясятцы лепшых. У Перу, дзе праходзіць гонка «Дакар 2018», зараз знаходзяцца і беларускія МАЗы. У іх ужо чацвёрты этап. Ва ўмовах, калі нават жалеза не вытрымлівае, каманда «МАЗ-СПОРТаўта» пакуль трымаецца ў дзясятцы лепшых.
У цэлым для беларускай каманды трэці этап склаўся ўдала. Двум экіпажам удалося фінішаваць у ТОП-10. МАЗ пад кіраваннем Аляксея Вішнеўскага паказаў пяты час і ў генеральнай класіфікацыі займае трэці радок (адставанне ад лідара Эдуарда Мікалаева на КАМАЗе ўсяго 52 хвіліны). Па мерках «Дакара» гэта вельмі мала. Сяргей Вязовіч адстаў нязначна (ён шосты, у агульным заліку грузавікоў – на чацвёртым месцы).
Арганізатары пастараліся і зрабілі цяперашні юбілейны «Дакар» самым складаным за ўсю 40-гадовую гісторыю. Працягласць толькі хуткасных участкаў складае 3,5 тысячы кіламетраў. Прычым большая частка маршруту прыпадае на высакагор’е. Завершыцца гонка 20 студзеня. Беларускія МАЗы разлічваюць у гэтым годзе палепшыць вынік і падняцца на п’едэстал.
Фота БелТА