Менск пазбавілі права на правядзенне ЧС па хакеі 2021
Менск пазбавіўся права на правядзенне матчаў чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Пра гэта ТАСС паведаміла крыніца. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзіла Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF).
Дзе будуць праводзіць чэмпіянат, пакуль не вызначылі.
У панядзелак адбылося пасяджэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), прысвечанае гэтаму пытанню. „Матчы чэмпіянату свету будуць перанесены з Менска”, – сказаў суразмоўца агенцтва, не ўдакладніўшы, дзе пройдуць гульні першынства. Турнір пройдзе з 21 траўня па 6 чэрвеня.
Правядзенне чэмпіянату свету было запланавана ў Менску і Рызе, але пазней розныя еўрапейскія грамадскія арганізацыі заклікалі IIHF перанесці чэмпіянат свету 2021 года з Менску з-за напружанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Фота: ТАСС