Менск прыме суперфінал Кантынентальнага кубка па хакеі
Міжнародная федэрацыя хакея вызначылася з краінай — гаспадыняй суперфіналу Кантынентальнага кубка гэтага сезона. Вырашальную стадыю турніру, у якім удзельнічае менскае „Юнацтва”, прыме беларуская сталіца.
Як паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі, на карысць Менска згулялі такія фактары, як „вялікі і паспяховы вопыт арганізацыі найбуйнейшых міжнародных спаборніцтваў, а таксама зручная лагістыка”.
Канкурэнтам Менска ў барацьбе за права правядзення суперфіналу быў англійскі Шэфілд.
Суперфінал традыцыйна пройдзе ў пачатку года — з 12 па 14 студзеня. Акрамя „Юнацтва” ў вырашальнай стадыі турніру згуляюць казахстанскі „Номад”, італьянскі „Рытэн Спорт” і брытанскі „Шэфілд Стылерз”.
Беларусь двойчы прымала суперфінал Кантынентальнага кубка: у 2004 годзе ён прайшоў у Гомелі, у 2011-м — у сталіцы.
Беларускія клубы тройчы выйгравалі гэты турнір. Двойчы (2007, 2011) у кубку першынствавала „Юнацтва”, у 2015-м перамог гарадзенскі „Нёман”.
Фота pixabay.com