Менскае „Дынама” атрымала правы на Лаланда
ЦСКА абмяняў у менскае „Дынама” правы на галкіпера зборнай Беларусі Кевіна Лаланда, атрымаўшы наўзамен грашовую кампенсацыю, а таксама правы на абаронцу Марсэля Ібрагімава і выбар ў другім раўндзе драфта юніёраў – 2016, інфармуе афіцыйны сайт „армейцаў”.
28-гадовы Лаланд ў мінулым сезоне правёў за ЦСКА 23 гульні ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ дзе 16 разоў перамог, прапускаючы ў сярэднім 1,39 шайбы за гульню. У плэй-оф ён адыграў 11 сустрэч і 6 разоў перамог.
18-гадовы Ібрагімаў мінулы сезон правёў у WHL, набраўшы 2 (0+2) ачкі ў 46 матчах пры паказчыку карыснасці „-6”.