Менскае „Дынама” будзе карыстацца беларускай мовай на прэс-канферэнцыях



Хакейнае менскае „Дынама” дамаглося права выкарыстоўваць беларускую мову на хатніх прэс-канферэнцыях. З гэтага часу яны будуць праводзіцца на абодвух дзяржаўных мовах – расейскай і беларускай, што не супярэчыць рэгламенту Кантынентальнай хакейнай лігі. Адзначым, што на хатніх матчах фінскага „Ёкерыта”, рыжскага „Дынама”, славацкага „Слована” вядучыя прэс-канферэнцый гавораць на мясцовых мовах.

Беларускае Радыё Рацыя