Менскае „Дынама” і жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ” выбылі з Лігі Еўропы
Менскае „Дынама” выбыла з футбольнай Лігі Еўропы. У Берасці дынамаўцы саступілі сербскай „Вайводзіне” — 0:2 (першы матч — 1:1).
А жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ” у Вене ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда прайграла „Рапіду” — 0:3 (першы матч — 0:0). Гаспадары поля цалкам дамінавалі на полі, двойчы забілі ў першым тайме. А трэці гол быў забіты ўжо на апошніх секундах.
У футбольным еўракубку застаўся толькі адзін прадстаўнік Беларусі — барысаўскі БАТЭ.
